Клінцавіч Віктар Юльянавіч

    У 1951 годзе, скончыўшы Юрацішкаўскую дзесяцігодку, Віктар Клінцавіч стаў студэнтам Мінскага медыцынскага інстытута, вучобу ў якім закончыў у 1957 годзе і атрымаў дыплом з адзнакай.

    Пасля заканчэння клінічнай ардынатуры, працаваў хірургам, а пазней – загадчыкам аддзялення хірургіі 4-ай клінічнай бальніцы горада Мінска.

    Два гады працаваў Віктар Юльянавіч старэйшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута туберкулёзу. З 1971 года ўзначальвае кафедру хірургічных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута.

    У выніку шматгадовай плённай практычнай і навуковай працы была паспяхова абаронена доктарская дысертацыя. У 1988 годзе Віктар Юльянавіч Клінцавіч стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР.

    поделиться в: