Краеведческий музей "Истоки"

Наш музей

Краязнаўчы музей “Вытокі” дзяржаўнай установы адукацыі “Юрацішкаўская сярэдняя школа Іўеўскага раёна” дзейнічае з 1 верасня 1999 года.

Кіраўнік музея: Кнутовіч Кацярына Міхайлаўна, настаўнік гісторыі.

Час працы: 9.00 – 15.00

Школьны музей адлюстроўвае вузкія лакальныя тэмы гісторыі роднага краю.

Падрыхтаваны і праводзяцца экскурсіі па наступных тэмах:

  • У гасцях у Юраты;
  • Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Юрацішак;
  • Канцэнтрацыйны лагер у Юрацішках;
  • След Афганскай вайны;
  • Ад народнага вучылішча – да сучаснай школы;
  • Інтэр’ер вясковай хаты.

 

Экспазіцыі музея

 

Экспазіцыі прадстаўлены ў дзвюх экспазіцыйных залах – гістарычнай і этнаграфічнай.

  

Матэрыялы гістарычнай залы знаёмяць з гісторыяй Юрацішак ад першага ўпамінання ў пісьмовых дакументах да цяперашняга часу, дакументамі і матэрыяламі, якія расказваюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Юрацішак і ваколіц, аб станаўленні калгасаў і развіцці сацыяльнай сферы ў пасляваенны час, аб жыцці пасёлка Юрацішкі ў цяперашні час, аб воінах-афганцах, уражэнцах нашай мясцовасці, культурна-асветніцкай дзейнасці ўстаноў адукацыі, кіраўніках і настаўніках, а таксама аб вядомых выпускніках школы.

У этнаграфічнай зале, якая прадстаўлена экспазіцыяй “Вясковая хата”, размешчаны прадметы быту, упрыгожання жылля, прыстасаванні гаспадыні для прыгатавання ежы і падтрымання чысціні і ўтульнасці ў доме, гаспадарчыя драўляныя і гліняныя ёмкасці, вырабы з лазы, саломы, ільну і іншыя экспанаты, якія расказваюць пра жыццё людзей нашай мясцовасці ў канцы XIX – першай палове XX стагоддзя.

Юные экскурсоводы

Учащиеся 9 класса примерили на себе профессию экскурсовода.

свернуть

Воспитанники детского сада посетили музей "Истоки"

Идем в музей

На экскурсіі ў краязнаўчым музеі "Вытокі". #идем_в_музейгоцтик
развернуть

Селфи в музее

Акция "Селфи в музее"

свернуть
поделиться в:

Интернет-ресурсы: