Папок Мікалай Мікалаевіч

    Папок Мікалай Мікалаевіч і яго родны брат Сяргей нарадзіліся ў Юрацішках у сям'і медыцынскай сястры і шафёра адпаведна ў 1955 і 1958 гадах. Мікалай закончыў Юрацшскую сярэднюю школу на "4" і "5” у 1972 годзе, а Сяргей - з залатым медалём у 1975 годзе. Браты - выключнай спартыўнасці, жыццёвай мэтанакіраванасці і здольнасці ў навучанні. Мікалай - "выпускнік Ленінградскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча, Сяргей - Вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча. Мікалай у 80-х гадах некалькі разоў удзельнічаў у парадах на Чырвонай плошчы ў Маскве, супрацоўнік галоўнага штаба ваенна-марскіх сіл СССР і Расіі, капітан першага рангу (марскі палкоўнік). Сяргей служыў на Камчатцы, прайшоў гарніла Афганістана. Цяпер палкоўнік узброеных сіл Расіі займае пасаду ваеннага дыпламата ў ЗША.

    поделиться в: