Кліменка Іван Дзямідавіч

    Кліменка Іван Дзямідавіч нарадзіўся ў п. Юрацішкі. У 1967г. пасля заканчэння сямі класаў Юрацішкаўскай сярэдняй школы паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1977г. закончыў Беларускі мастацкі інстытут. З гэтага года ён пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх выстаў, а таксама – усесаюзных і міжнародных. У 1980 г. – удзельнік замежнай выставы “Савецкае манументальнае мастацтва” ў Даніі, Швецыі, Чэхаславакіі. У 1977-78гг. зрабіў роспіс у бібліятэцы інстытута народнай гаспадаркі ў Мінску, а затым – роспіс у Палацы культуры будаўнікоў Мінска. У 1985 - 89 гг. стварыў мазаіку ў Віцебску, роспіс у ДК г. Шчучына. Яго мастацкія творы знаходзяцца ў Беларускім Дзяржаўным Мастацкім музеі, Міністэрстве культуры РБ, дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў РБ, а таксама ў многіх асоб ЗША, Польшчы, Аўстыі, Даніі, Ізраіля і многіх іншых краінах. Найбольш знакамітыя карціны: “Бераг” (1989), “Вечар на Балтыцы” (1990), “З дзён маіх” (1990), “Начоў маіх”, “Кампазіцыя”, “Матыў дня”, “Без імя”, “Без назвы” (1990). Усе яны выданы ў Германіі. Іван Дзямідавіч працуе выкладчыкам Акадэміі мастацтваў г. Мінска. Амерыканскі часопіс "Агляд мастацтваў" (чзрвень 1998 года) змясціў матэрыял, у якім наш зямляк І. Кліменка параўнаны з Маркам Шагалам і Кадзінскім.

    поделиться в: